Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ко́ўкасць, ‑і, ж.

Уласцівасць коўкага; здольнасць сплюшчвацца, кавацца. Коўкасць металу.

ко́ўкі, ‑ая, ‑ае.

Які добра куецца, паддаецца каванню. Коўкае жалеза. Коўкі чыгун.

коўш, каўша, м.

1. Шырокая круглая пасудзіна з ручкай для зачэрпвання вадкасці. На ручніках, расшытых пеўнямі, Хлеб-соль падносім для гасцей, Вядзём за стол, каўшамі пеннымі Частуем брагай. Гаўрусёў. // Разм. Тое, што і туфель. Верна трымае мяшок, а я каўшом насыпаю з засека пшаніцу. Жычка.

2. Вялікае металічнае прыстасаванне ў розных механізмах, якое служыць для зачэрпвання, разлівання і пад. Коўш экскаватара. Коўш скрэпера. Разлівачны коўш. □ Коўш нахіліўся, і ў завалачнае акне печы наліўся чыгун. Карпаў.

•••

Чэрпаць (браць і пад.) каўшом гл. чэрпаць.

ко́фе, нескл., м.

1. Трапічнае дрэва або куст сямейства марэнавых, з насення якіх гатуюць асобы напітак; кафейнае дрэва.

2. зб. Насенне гэтага дрэва. Малоць кофе. // Парашок з размолатага насення гэтага дрэва, а таксама заменнік такога парашку‑, кава (у 1 знач.). Жалудовы кофе.

3. Напітак, прыгатаваны з такога парашку; кава (у 2 знач.). Піць кофе.

•••

Чорны кофе — моцны кофе без малака, без смятанкі.

[Гал. koffee з араб.]

ко́фта, ‑ы, ДМ ‑фце, ж.

Верхняе кароткае (звычайна трохі ніжэй пояса) жаночае адзенне. Сацінавая кофта. □ Сям-там па загонах стракацелі жаночыя постаці белымі, чырвонымі, блакітнымі кофтамі і хусткамі. Васілевіч.

ко́фтачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да кофта; кофта з лёгкай тканіны. Ядвіся таксама была адзета з густам. На ёй была чырвоная атласная кофтачка, якая вельмі ішла да яе смуглага твару. Колас. [Волька] стаяла ля свайго дома ў сіняй спадніцы і белай вышыванай кофтачцы. Чорны.

ко́хлік, ‑у, м.

Разм. Тое, што і коклюш.

ко́цік 1, ‑а, м.

1. Памянш.-ласк. да кот.

2. Марская прамысловая млекакормячая жывёліна з каштоўным футрам, якая водзіцца ў паўночнай частцы Ціхага акіяна. // Футра гэтай жывёліны. Кажушок на хлопцу быў пацягнен зялёным сукном, а каўнер у ім — з чорнага коціка. Чорны.

ко́цік 2, ‑а, м.

Суквецце з дробных кветачак у некаторых дрэвавых раслін, якое ападае пасля цвіцення. Распушыліся і цвілі коцікі на вербах. С. Александровіч.

ко́цікавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да коціка ​1 (у 2 знач.). Коцікавы промысел. // Зроблены з футра коціка. Коцікавая шапка. Коцікавы каўнер.

кош, каша, м.

1. Плеценая з лазы, карэння і інш. круглая пасудзіна для складання і пераноскі чаго‑н. Плесці кош. Кош бульбы. Збіраць у кош баравікі. □ Вось цёткі ў вялікіх, абшытых зверху кашах прывезлі кіяўлянам дары палескіх лясоў — чарніцы і суніцы. Няхай.

2. Сплеценая з лазы скрыня, якая ўстанаўліваецца на возе для перавозкі бульбы, мякіны ці іншых сыпкіх рэчываў.

3. Скрынка ў млыне над жорнамі, у якую засыпаюць збожжа для памолу. Касмылю трэба было самому і засыпаць збажыну ў кош і выграбаць муку ў мяхі. Сабаленка.