лужо́к, ‑жка, м.
1. Памянш. да луг 1. А воддаль на лужку свяцілася рачулка. Бядуля.
2. Абл. Невялікі натуральны вадаём; азярцо. Помнілася мне з малых год, што недзе ў гэтым баку павінен быць велікаваты і глыбокі лужок, нібы азярцо. Кулакоўскі.
лу́жына, ‑ы, ж.
1. Паглыбленне на паверхні глебы, запоўненае вадой. Імжыў дождж. Там-сям стаялі лужыны. Жычка. У адным месцы Галя паслізнулася, і левая нага яе трапіла ў глыбокую лужыну. Арабей.
2. Вадкасць, разлітая на паверхні чаго‑н. З адзення [трактарыстаў] ля дзвярэй адразу пацякла здаравенная лужына. Даніленка.
•••
Пасадзіць у лужыну гл. пасадзіць.
Сесці ў лужыну гл. сесці.
лу́жыцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лужычан. Лужыцкая культура. Лужыцкія гаворкі.
лужыча́не, ‑чан; адз. лужычанін, ‑а, м.; лужычанка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. лужычанкі, ‑нак; ж.
Заходнеславянская народнасць, якая жыве па верхнім і сярэднім цячэнні ракі Шпрэе і Верхняй і Ніжняй Лужыцы; лужыцкія сербы.
лу́за, ‑ы, ж.
Адтуліна на краі більярднага стала, у якую падае шар. Забіць шар у лугу.
[Польск. łuza.]
луза́н, ‑а, м.
Разм. Арэх, які сам вылушчыўся.
луза́нне, ‑я, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. лузаць.
лу́заны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад лузаць.
2. у знач. прым. Ачышчаны ад шалупін, лузгі. Лузаныя гарбузікі.