лубя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Ручны кораб з дубу, бяросты для захоўвання, пераноскі, упакоўкі чаго‑н. Дзень за днём Марына змірылася з тым, што Мацвей хоча ехаць. І калі настаў той дзень, яна сабрала лубянку, перавязала яе раменьчыкам, каб вечка не адвальвалася, запрэгла каня і пад’ехала пад Некрашы. Лобан.
лубяны́, ‑ая, ‑ое.
1. Зроблены з лубу (у 2 знач.). На .. падлозе стаялі чамаданы, ляжалі салдацкія і бежанскія мяшкі, лубяныя каробкі. Лобан.
2. Які мае адносіны да лубу. Лубяныя валокны.
3. Які змяшчае ў сабе луб (у 3 знач.). Лубяныя расліны.
4. Разм. Цвёрды, нягнуткі, падобны на луб (у 2 знач.).
луг 1, ‑у, М лузе, м.
Сенажаць, пераважна заліўная, накрытая шматгадовай травяністай расліннасцю. Мурожны луг. □ А луг зялёным аксамітам, Вянкамі кветак апавіты, Разлёгся ў роскашы-красе. Колас. Са смугі выступалі.. бяскрайнія лугі з крыху сумнымі стагамі. Карпаў.
луг 2, ‑у, М лузе, м.
Едкі раствор, прыгатаваны з попелу, залітага варам (ужываўся для мыцця бялізны, галавы і інш.); шчолак.
лугава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. лугаваць.
лугава́цца, ‑гуецца; незак.
Зал. да лугаваць.
лугава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак., што.
Дадаваць да чаго‑н. луг 2, шчолак. Лугаваць ваду.
лугаві́на, ‑ы, ж.
1. Невялікі луг, палоска лугу сярод чаго‑н. Бялела на лугавінах разасланая льнотраста, побач чарнелі квадраты ўзаранага ржышча. Хадкевіч. На лугавіне ў алешніку пачуліся галасы. С. Александровіч.
2. Разм. Тое, што і луг 1. Коні пасвіліся на лугавіне ля ракі. Чарнышэвіч.
лугаві́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Памянш.-ласк. да лугавіна (у 1 знач.).
лугаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Спецыяліст у галіне лугаводства.
лугаво́дства, ‑а, н.
Галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца паляпшэннем прыродных лугоў, травасеяннем і пад.