Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

лу́гавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лугу ​2.

лугавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да лугу ​1. Лугавыя глебы. □ Эх, прасторы лугавыя, Пакланіцеся касцам. Парахневіч. // Які расце і жыве на лузе. Лугавы матыль. □ Ледзь улоўны пах лугавых красак і траў далятаў адтуль з зарэчных прастораў. Лынькоў. // Які знаходзіцца, размешчаны на лузе. Лугавая дарога.

2. Звязаны з выкарыстаннем ці вывучэннем лугоў. Лугавая гаспадарка. Лугавая доследная станцыя. // Прызначаны для работы на лузе. Лугавая веялка.

лугазна́ўства, ‑а, н.

Раздзел геабатанікі, які вывучае лугі, лугавую расліннасць.

лу́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Тое, што і палуда.

лу́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад нудзіць.

2. у знач. прым. Пакрыты палудай. Луджаны самавар.

луджэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. лудзіць.

лудзі́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да луджэння. Лудзільная справа.

лудзі́льшчык, ‑а, м.

Майстар, які займаецца луджэннем.

лудзі́цца, лудзіцца; незак.

Зал. да лудзіць.

лудзі́ць, луджу, лудзіш, лудзіць; незак., што.

Пакрываць палудай. Лудзіць пасуду.

лу́жа, ‑ы, ж.

Тое, што і лужына. Ішоў дождж, наўкруга стаялі лужы, але да самалёта спяшаліся і спяшаліся людзі. Скрыган.