Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абвя́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. абвяў, ‑вяла; зак.

Тое, што і абвяць (у 1 знач.).

абвярга́льны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які можа абвергнуць. Абвяргальныя даныя.

абвярга́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да абвяргаць.

абвярга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абвергнуць.

абвяржэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвяргаць — абвергнуць.

2. Паведамленне, артыкул і пад., у якім што‑н. абвяргаецца. У дадатак абавязалі Стукава надрукаваць абвяржэнне. Шамякін.

абвярце́цца, ‑вярчуся, ‑верцішся, ‑верціцца; зак.

Адкруціцца, абгарнуцца чым‑н. Курыла абвярцеўся пянькою, абсмаліўся смалою і пайшоў на тую гару. З нар.

абвярце́ць, ‑вярчу, ‑верціш, ‑верціць; зак.

Абкруціць, абгарнуць чым‑н. Абвярцець палец бінтам.

абвясці́ць, ‑вяшчу, ‑весціш, ‑весціць; зак., што.

1. Давесці да ўсеагульнага ведама. Абвясціць парадак дня. Абвясціць падзяку. Абвясціць прыгавор.

2. Афіцыйным актам устанавіць што‑н., заявіць аб пачатку якога‑н. дзеяння, становішча. Абвясціць вайну. Абвясціць мабілізацыю. Абвясціць падпіску на газеты. Абвясціць сход адкрытым. // кім-чым. Афіцыйна прызнаць каго, што кім‑, чым‑н. Абвясціць сябе мабілізаваным на што-небудзь. Абвясціць вар’ятам. □ Савет рабочых дэпутатаў 3 снежня абвясціў сябе органам улады. «Полымя».

3. Урачыста аб’явіць, абнародаваць. Абвясціць Савецкую ўладу. Абвясціць рэспубліку.

абвя́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. абвяў, ‑вяла; зак.

1. Ад недахопу вільгаці страціць свежасць, пахіліцца ўніз (пра расліны). Абвяла скошаная трава. Ад спякоты абвяла лісце на дрэвах.

2. перан. Пазбавіцца сілы, бадзёрасці, энергіі, здольнасці дзейнічаць; зрабіцца вялым, расслабленым. Нават Шнураў, які крыху абвяў і паспеў, седзячы на канапе, падрамаць, час ад часу ўстаўляў свае рэплікі. Гурскі.

абвяшча́льнік, ‑а, м.

Асоба, якая абвяшчае што‑н.