абвясці́ць, ‑вяшчу, ‑весціш, ‑весціць; зак., што.
1. Давесці да ўсеагульнага ведама. Абвясціць парадак дня. Абвясціць падзяку. Абвясціць прыгавор.
2. Афіцыйным актам устанавіць што‑н., заявіць аб пачатку якога‑н. дзеяння, становішча. Абвясціць вайну. Абвясціць мабілізацыю. Абвясціць падпіску на газеты. Абвясціць сход адкрытым. // кім-чым. Афіцыйна прызнаць каго, што кім‑, чым‑н. Абвясціць сябе мабілізаваным на што-небудзь. Абвясціць вар’ятам. □ Савет рабочых дэпутатаў 3 снежня абвясціў сябе органам улады. «Полымя».
3. Урачыста аб’явіць, абнародаваць. Абвясціць Савецкую ўладу. Абвясціць рэспубліку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)