Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абвяшча́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да абвяшчальнік.

абвяшча́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да абвяшчаць.

абвяшча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абвясціць.

абвяшчэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвяшчаць — абвясціць.

2. Паведамленне, аб’ява, заява аб чым‑н. у вуснай або ў пісьмовай форме.

абгаблёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абгабляваць.

абгаблява́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абгабляваць.

абгаблява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Зрабіць гэблем гладкай паверхню чаго‑н. Абгабляваць дошку.

абгавары́ць, ‑гавару, ‑гаворыш, ‑гаворыць; зак., каго-што.

1. Усебакова разгледзець, абмеркаваць, дзелячыся сваімі думкамі. Абгаварыць пытанне на сходзе.

2. Нядобразычліва выказацца пра каго‑н., зганіць, абылгаць. Усіх у вёсцы абгаварыла, усіх абняславіла: і гэты не такі, і той не гэтакі. Сіпакоў.

абгаварэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. абгаварыць (у 1 знач.).

абгаво́р,

гл. абгаворы.