Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

расштурхо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расштурхаць.

расшуга́цца, ‑аецца; зак.

Разм. Ярка разгарэцца. Дровы ў печы расшугаліся.

расшука́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад расшукаць.

расшука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Доўга і настойліва шукаючы, знайсці. — Пройдземся і месцамі баёў, расшукаем партызанскі лагер у прынёманскай пушчы. Місько. Даведаўшыся ад мастака Драздовіча, у якім месцы стаіць дом славутых віленскіх камунараў, Максім Танк вырашыў неадкладна сам расшукаць яго. Арочка.

расшу́квацца, ‑аецца; незак.

Зал. да расшукваць.

расшу́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расшукаць.

расшуме́цца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.

Разм.

1. Пачаць моцна і доўга шумець. Вецер расшумеўся. Хвалі расшумеліся. □ Звоняць рэкі з ручаямі, Расшумеліся дубровы, Над палямі, над барамі Кліч праносяцца вясновы. Броўка.

2. Пачаць моцна крычаць, лаяцца. [Малашкін] раптам можа страшэнна расшумецца з-за дробязі. Тады пачынае крычаць тонкім пісклявым голасам, пакуль не сарвецца, не закашляецца. Шамякін.

расшчабе́ньванне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расшчабеньваць — расшчабяніць.

расшчабе́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расшчабяніць.

расшчабёнка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Спец.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расшчабеньваць — расшчабяніць.

2. Дробны шчэбень для запаўнення прамежкаў паміж камянямі ў бруку.