расшумецца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.

Разм.

1. Пачаць моцна і доўга шумець. Вецер расшумеўся. Хвалі расшумеліся. ▪ Звоняць рэкі з ручаямі, Расшумеліся дубровы, Над палямі, над барамі Кліч праносяцца вясновы. Броўка.

2. Пачаць моцна крычаць, лаяцца. [Малашкін] раптам можа страшэнна расшумецца з-за дробязі. Тады пачынае крычаць тонкім пісклявым голасам, пакуль не сарвецца, не закашляецца. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)