яхі́днасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан яхіднага. — Можна і зусім уцячы, — мякка, з яхіднасцю параіў Собаль, — дэзерціраваць. Мележ.
яхі́днічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Злосна іранізаваць, з’едліва насміхацца з каго‑н. [Надзя:] — Скалячы зубы, Хвядос будзе яхіднічаць, гігікаць, а ты мусіш выслухоўваць яго, цярпець. М. Ткачоў.
яхі́дны, ‑ая, ‑ае.
Каварны, хітры, з’едлівы. — А якая яна [настаўніца] — прыгожая? — запытала малодшая пападзянка, Антаніна, болей жывая і яхідная. Колас. Мо не чапаць гэтага яхіднага, злога чалавека? Грамовіч.
яхі́дства, ‑а, н.
Тое, што і яхіднасць. [Павел] зірнуў на інструктара, але ніякага яхідства на яго худым абветраным твары не заўважыў. Гроднеў.
я́хканне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. яхкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Раптам даляцела яхканне ганчака, потым грымнуў стрэл — недалёка хадзіў паляўнічы. Гурскі. Заходзячыся ў яхканні, ганчакі амаль даганялі беляка. Краўчанка.
я́хкаць, ‑ае; незак.
Брахаць у час пагоні за зайцам (пра сабаку). Яхкаюць злыя сабакі, Енчаць, абнюхаўшы след. Хведаровіч. Такса яхкала недзе зусім блізка. С. Александровіч.
я́хта, ‑ы, ДМ яхце, ж.
Паруснае, маторнае або паравое спартыўнае ці турысцкае судна.
[Ад гал. jacht.]
я́хтавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да яхты. Яхтавая канструкцыя.
яхтсме́н, ‑а, м.
Спартсмен, які займаецца водным спортам на яхтах.
[Ад англ. jachtsman.]
яхт-клу́б, ‑а, м.
Спартыўная арганізацыя, якая займаецца водным, пераважна парусным спортам. // Водная станцыя такой арганізацыі, а таксама памяшканне, дзе знаходзіцца такая арганізацыя. А побач — замак Пятра Першага, яхт-клуб. Новікаў.
[Ад англ. jacht-club.]