Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кіфа́ра, ‑ы, ж.

Струнны шчыпковы музычны інструмент старажытных грэкаў, падобны да ліры.

[Грэч. kithara.]

кі́цель, ‑я, м.

Форменная аднабортная куртка са стаячым каўняром. За сталом сядзіць маладая жанчына ў форменным кіцелі з бліскучымі пагонамі на плячах. Васілёнак.

[Ням. Kittel.]

кіц-кіц,

гл. кіс-кіс.

кішанёвы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і кішэнны. Кішанёвая расчоска. Кішанёвы ліхтарык.

кішачнапо́ласцевыя, ‑ых.

Тып мнагаклетачных беспазваночных жывёлін, да якіх адносяцца паліцы, медузы і інш.

кі́шачны і кішэ́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кішак, кішэчніка. Кішачныя захворванні. Кішэчная палачка.

кі́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, Р мн. ‑шак; ж.

1. Эластычная трубка, якая з’яўляецца часткай стрававальнага апарата ў чалавека і жывёл. Тонкая кішка. Тоўстая кішка.

2. Разм. Рызінавая або брызентавая трубка для падачы вады; рукаў. Нарыхтаваўшы кішку, Пажарнікі збянтэжыліся крышку: А дзе ж пажар? Крапіва.

•••

Абадочная кішка — частка тоўстай кішкі ад сляпой да прамой, якая акружае тонкія кішкі ў выглядзе вобада.

Дванаццаціперсная кішка — частка тонкай кішкі чалавека, якая пачынаецца ад страўніка (назву атрымала ад даўжыні, роўнай 12 пярстам, г. зн. пальцам, у іх папярочніку).

Заварот кішак гл. заварот.

Сляпая кішка — пачатковая частка тоўстага кішэчніка, якая мае чэрвепадобны адростак (апендыкс).

Выматаць (усе) кішкі гл. выматаць.

Выпусціць кішкі гл. выпусціць.

Ірваць кішкі гл. ірваць.

Кішка тонка (тонкая) у каго — не хапае сіл, здольнасцей, сродкаў, каб зрабіць што‑н.

Кішкі марш іграюць — пра моцнае адчуванне голаду, хаценне есці.

Пераесці (ад’есці) кішкі каму гл. пераесці.

кішла́к, ‑а, м.

Паселішча ў Сярэдняй Азіі.

[Цюрк.]

кішла́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кішлака. Кішлачная школа.

кішма́, прысл.

У выразе: кішма кішэць гл. кішэць.