Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бяста́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Калёсы са скрыняй для перавозкі зерня, бульбы без тары. Пад’язджаюць бястаркі. Алёша прыпыняе камбайн і любуецца, як цераз латок льецца з бункера ў скрыні жывы і вясёлы струмень збожжа. Шамякін.

бяста́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Без тары. Бястарная перавозка збожжа.

бястэ́кставы, ‑ая, ‑ае.

Пры якім няма тэксту. Бястэкставы малюнак.

бясфа́бульны, ‑ая, ‑ае.

Які но мае фабулы (пра літаратурны твор і пад.).

бясфо́рменнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бясформеннага.

бясфо́рменны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае выразна акрэсленай формы. Па берагах канала ляжалі высокія бясформенныя груды рудой балотнай зямлі. Краўчанка. У такія светлыя ночы на моры ходзяць бясформенныя, розных памераў цені. Кулакоўскі. // перан. Невыразным няясны, неакрэслены.

бясха́тнік, ‑а, м.

Разм. Той, хто не мае хаты. У Скіп’ёўскім Пераброддзі аселі і забудаваліся пасля восені дзевяцьсот семнаццатага года тутэйшыя беззямельцы і бясхатнікі. Чорны.

бясхво́сты, ‑ая, ‑ае.

Які не мае хваста; куртаты. Бясхвосты кот, певень.

бясхі́бнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бясхібнага; адсутнасць хібаў, памылак. Бясхібнасць поглядаў. Бясхібнасць вывадаў.

бясхі́бны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае недахопаў, якому неўласцівы хібы. Бясхібныя доказы. Бясхібнае пачуццё.