Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыяра́мны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дыярамы. Дыярамнае асвятленне.

дыяры́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Глыбінная магматычная горная парода зеленавата-шэрага колеру (скарыстоўваецца ў будаўніцтве.)

[Ад грэч. diorízō — адрозніваю.]

дыяры́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дыярыту. Дыярытавая парода.

дыяско́п, ‑а, м.

Оптыка-механічны прыбор для праецыраваны з павелічэннем відарысаў празрыстых арыгіналаў (дыяпазітываў, дыяфільмаў) на экран.

[Ад грэч. diaskopeo — уважліва разглядваю.]

дыяспо́ра, ‑ы, ж.

Частка расліны, якая натуральна аддзяляецца і служыць для размнажэння (спора, семя, плод, клубень і пад.).

дыяста́з, ‑у, м.

Спец.

1. Арганічнае злучэнне, што належыць да групы ферментаў і выклікае ператварэнне крухмалу ў цукар.

2. Разыходжанне дзвюх касцей у суставе з-за намнажэння ў ім вадкасці.

[Ад грэч. diastasis — раз’яднанне.]

дыятані́чны, ‑ая, ‑ае.

Размешчаны паслядоўна ад адной ступені ладу да другой. Дыятанічная гама.

дыято́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Сістэма музычных гукаў, якая ўтвараецца паслядоўнасцю асноўных сямі ступеней ладу.

[Ад грэч. diatonikós — які пераходзіць ад тону да тону.]

дыятэ́з, ‑у, м.

Схільнасць арганізма да якіх‑н. захворванняў.

[Ад грэч. diáthesis.]

дыятэрмі́я, ‑і, ж.

Глыбокае праграванне тканак і органаў цела электрычным токам высокай частаты з лячэбнымі мэтамі.

[Ад грэч. diathermia — праграванне.]