Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

імжы́ць, ‑жыць; незак.

Ісці, падаць, асядаць дробнымі каплямі (пра дождж). Надвор’е было асенняе: слаба імжыў дробны дождж. Нядзведскі. / у безас. ужыв. З раніцы зноў імжыла, і імжа паступова пераходзіла ў густы і порсткі дождж. Хадкевіч. Звечарэла. Перастала імжыць, аціхла, — не ўгледзелі калі. Пташнікаў.

імжэ́ць, ‑жыць; незак.

Тое, што і імжыць. Ноччу ляпіў мокры снег, раскісалі дарогі, .. а ўвесь дзень імжэў не то дождж, не то снег. Грахоўскі. Крыху імжэла. Праз тоўстыя ватнікі да самага нутра праймала золь. Новікаў.

і́мі,

гл. яны.

імігра́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Перасяленец з якой‑н. краіны. Ёсць у Канадзе шмат імігрантаў, у тым ліку славян. Брыль.

[Ад лац. immigrans, immigrantis — перасяленец.]

імігра́нтка, ‑і, М ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да імігрант.

імігра́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да імігранта, імігрантаў. Імігранцкія правы.

іміграцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да іміграцыі. Іміграцыйныя законы.

імігра́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. імігрыраваць; перасяленне ў чужую краіну на пастаяннае або часовае жыхарства.

2. зб. Імігранты.

•••

Іміграцыя капіталу — прыліў у якую‑н. краіну іншаземнага капіталу.

[Ад лац. immigro — усяляюся.]

імігры́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

Перасяліцца (перасяляцца) у якую‑н. краіну на пастаяннае або часовае жыхарства (пра іншаземцаў).

[Ад лац. immigrare — перасяляцца.]

імітава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. імітаваць; імітацыя (у 1 знач.).