Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

імкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.

1. Тое, што і імкнуцца (у 1 знач.). Жоўтыя хвалі з белым накіпам бурліва імкнуць і імкнуць у далячынь. Пестрак. А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю. Багдановіч. Імкнуць палкі, ідуць байцы Чырвонай слаўнай раці. Колас.

2. Распасцірацца, цягнуцца ў якім‑н. напрамку. Ад плошчы, праз мост, угару імкнуў праспект. Карпаў.

3. што. Накіроўваць рух, цягнуць куды‑н. Галіны распасцёрты, дрэва Свой стан імкне ў блакіт пусты... Гаўрусёў.

імпаза́нтнасць, ‑і, ж.

Кніжн. Уласцівасць імпазантнага.

імпаза́нтны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які робіць уражанне; велічны, паважны з выгляду. Імпазантны выгляд. □ Усе тры дні працэсу найбольшую цікавасць і суддзяў, і нешматлікай дыстыляванай публікі прыцягвалі, вядома, імпазантны Жалябаў, неяк будзённа-спакойная поруч з ім Пяроўская. Мехаў.

[Фр. imposant.]

імпанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак., каму-чаму.

Адпавядаць чыім‑н. патрабаванням, густам, настроям; выклікаць павагу, давер’е; падабацца. Старшыні ж імпанавала агульная ўвага прысутных, і ён не саромеўся прыняць адпаведныя свайму чыну тон, позу і настрой. Гартны.

[Ад лац. imponere — укладваць.]

і́мпарт, ‑у, М ‑рце, м.

1. Увоз у якую‑н. краіну тавараў з-за мяжы; проціл. экспарт. Імпарт гатовай прадукцыі.

2. Агульная колькасць або агульны кошт тавараў, якія дастаўляюцца ў якую‑н. краіну з-за мяжы.

[Англ. import.]

імпартава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. імпартаваць.

імпартава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да імпартаваць.

імпартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Увезці (увозіць) з-за мяжы якія‑н. тавары.

[Ад лац. importare.]

і́мпартны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да імпарту. Імпартная пошліна. // Увезены з-за мяжы. Імпартнае абсталяванне.

імпарцёр, ‑а, м.

Тон, хто імпартуе тавары.