Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бяссу́фіксны, ‑ая, ‑ае.

Што ўтвараецца без дапамогі суфіксаў. Бяссуфікснае ўтварэнне назоўнікаў.

бяссцёкавы, ‑ая, ‑ае.

Які не мае сцёку. Бяссцёкавае возера.

бяссэ́нсавасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бяссэнсавага.

бяссэ́нсавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і бяссэнсны.

бяссэ́нсіца, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што не мае сэнсу; недарэчнасць, глупства, лухта. Фармалістычная бяссэнсіца.

бяссэ́нснасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бяссэнснага; недарэчнасць. Бяссэнснасць ўчынку. □ Нейкае .. няяснае адчуванне бяссэнснасці такога жыцця, якім жыве ён, пачуццё адзіноты пачынала закрадацца ў душу. Колас.

бяссэ́нсны, ‑ая, ‑ае.

1. У якім адсутнічае сэнс, змест. Паўтараць бяссэнсныя словы. Бяссэнсны адказ. Бяссэнсны выраз.

2. Пазбаўлены разумных падстаў; недарэчны, бязмэтна. Бяссэнснае блуканне па лесе. Бяссэнснае спусташэнне. Бяссэнснае практыкаванне.

3. Які выяўляе адсутнасць думкі, бяздумны. Бяссэнсны позірк. Бяссэнсны смех.

бяста́ктнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць бястактнага; адсутнасць такту, далікатнасці.

2. Бястактныя паводзіны; бястактны ўчынак. Дапусціць бястактнасць. □ Ці не зраблю я бястактнасці сваім умяшаннем у яе [Асіна] гора? Шынклер.

бяста́ктны, ‑ая, ‑ае.

Які не выяўляе такту ў абыходжанні з кім‑н.; нетактоўны. Бястактны чалавек. // Які сведчыць пра адсутнасць такту. Бястактнае пытанне. □ І мне зноў сорамна за мой бястактны, недаравальны выбрык. Шынклер.

бяста́лентны, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены таленту, бяздарны.