Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыскрыміна́цыя, ‑і, ж.

Абмежаванне або пазбаўленне правоў, нераўнапраўнае становішча. Расавая дыскрымінацыя.

[Ад лац. discriminatio — адрозненне.]

дыскрэдытава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дыскрэдытаваць.

дыскрэдытава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да дыскрэдытаваць.

дыскрэдытава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго-што.

Падарваць (падрываць) давер’е да каго‑, чаго‑н., прынізіць (прыніжаць) чый‑н. аўтарытэт, значэнне. Дыскрэдытаваць ідэю. □ Панскія служкі абвінавачвалі літаратараў у антыпольскай крамоле, імкнуліся дыскрэдытаваць беларускую паэзію, адмаўляючы нават сам факт яе існавання. Хромчанка.

[Ад фр. discréditer.]

дыскрэдыта́цыя, ‑і, ж.

Падрыў давер’я да каго‑, чаго‑н., прыніжэнне чыйго‑н. аўтарытэту, значэння. Дыскрэдытацыя асобы.

дыскрэ́тнасць, ‑і, ж.

Перарывістасць, дробнасць.

дыскрэ́тны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца дыскрэтнасцю.

•••

Дыскрэтная матэматыка гл. матэматыка.

[Лац. discretus — раздзелены, перарваны.]

дыскрэцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які залежыць ад асабістага меркавання. Дыскрэцыйная ўлада.

[Ад лац. discretio — аддзяленне, адрозненне.]

дыскурсі́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які робіцца, адбываецца шляхам лагічных вывадаў; разумовы. Дыскурсіўнае пазнанне.

[Фр. discursif.]

дыскусі́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дыскусіі. Дыскусійны клуб. // Спрэчны. Дыскусійнае пытанне.