Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бясспрэ́чны, ‑ая, ‑ае.

Які не выклікае пярэчанняў, спрэчак; несумненны, відавочны. Бясспрэчная ісціна. Бясспрэчнае палажэнне. Бясспрэчны факт. □ Чалавек без руху і работы нудзіцца, марнее, кажуць філосафы, — гэта ёсць бясспрэчная праўда. Бядуля.

бяссрэ́бранік, ‑а, м.

Бескарыслівы чалавек.

бяссрэ́браніца, ‑ы, ж.

Жан. да бяссрэбранік.

бясстра́снасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бясстраснага, раўнадушнасць, абыякавасць. Бясстраснасць стылю.

бясстра́сны, ‑ая, ‑ае.

Які пазбаўлены страсці; не выяўляе страснасці. Бясстрасны голас. Бясстрасны твар.

бясстра́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бясстратнага.

бясстра́тны, ‑ая, ‑ае.

Які не прыносіць страты. Бясстратнае прадпрыемства.

бясстра́шнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бясстрашнага; адвага, смеласць. Бясстрашнасць разведчыка.

бясстра́шны, ‑ая, ‑ае.

Які не ведае страху; адважны, смелы. Камандзір — то бясстрашны ў баю Чалавек, Камандзір — не палохаецца Небяспек. Куляшоў.

бясстру́нны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае струн.

•••

Бясструнная балалайка — пра балбатлівага чалавека, пустазвона.