Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ірацыяналі́зм, ‑у, м.

Напрамак у ідэалістычнай філасофіі, які прызнае рэчаіснасць ірацыянальнай і адмаўляе навуковае пазнанне прыроды і грамадскага жыцця.

ірацыяна́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць ірацыянальнага. Ірацыянальнасць паводзін, ірацыянальнасць велічыні.

ірацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

1. У ідэалістычнай філасофіі — пазбаўлены заканамернасці, а таму недаступны для розуму, мышлення; невытлумачальны.

2. У матэматыцы — які не можа быць дакладна выражаны ні цэлым, ні дробным рацыянальным лікам; несуразмерны з адзінкай. Ірацыянальны лік. // Які мае апрача чатырох асноўных арыфметычных дзеянняў яшчэ здабыванне кораня. Ірацыянальныя ўраўненні.

[Лац. irrationalis — неразумны.]