эвакуі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.
Правесці (праводзіць) арганізаваны вываз каго‑, чаго‑н. з небяспечнай мясцовасці. [Жонка Казанцава] эвакуіравала маёмасць бальніцы, дзе працавала ўрачом. Васілевіч. [Андрэй:] — Сям’ю эвакуіраваў на Урал, а сам, бачыш, не паспеў. Няхай.
эвалюцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які звязаны з эвалюцыяй, з’яўляецца эвалюцыяй. Эвалюцыйнае развіццё. // Які вывучае, даследуе эвалюцыю чаго‑н. Эвалюцыйная фізіялогія. Эвалюцыйная геалогія.
эвалю́цыя, ‑і, ж.
1. Развіццё, працэс павольнага, паступовага змянення ў прыродзе і грамадстве ў адрозненне ад рэвалюцыі. Эвалюцыя відаў расліннага і жывёльнага свету. Эвалюцыя галактык. // Наогул працэс змянення каго‑, чаго‑н. ад аднаго стану да другога. Эвалюцыя мастацтва. Эвалюцыя светапогляду. □ Літаратура XIX стагоддзя дае нам досыць багаты матэрыял, каб гаварыць аб пэўнай эвалюцыі поглядаў на ролю і прызначэнне чалавека ў жыцці. Навуменка. Цікавая эвалюцыя адбылася ў творчасці Я. Мініна. Ён паступова пераадолеў уласцівую асобным раннім працам інтымнасць, камернасць і звярнуўся да грамадска важных, актуальных тэм. Шматаў.
2. У філасофіі — форма развіцця, якая складаецца з паступовых колькасных змен, што падрыхтоўваюць якасныя змены.
3. толькі мн. (эвалю́цыі, ‑ый). Спец. Перамяшчэнні караблёў або войска, звязаныя з перагрупоўкай, змяненнем строю; манеўры. Тактычныя эвалюцыі арміі. // звычайна мн. (эвалю́цыі, ‑ый). Пэўны страявы прыём руху, манеўр, які ажыццяўляецца якой‑н. ваеннай адзінкай.
[Лац. evolutio — разгортванне.]
эвалюцыяні́зм, ‑у, м.
1. Вучэнне, паводле якога ўсё існуючае знаходзіцца ў працэсе пастаяннага развіцця, у стане эвалюцыі (у 1 знач.).
2. Напрамак у буржуазнай філасофіі і навуцы, які адмаўляе скачкападобныя, рэвалюцыйныя змены ў працэсе развіцця прыроды і грамадства.
эвалюцыяні́раванне, ‑я, н.
Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. эвалюцыяніраваць.
эвалюцыяні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.
Кніжн. Развіцца (развівацца) эвалюцыйным шляхам, быць пад уздзеяннем эвалюцыі (у 1, 2 знач.). Неабходна мець на ўвазе, што стыль Зм. Бядулі эвалюцыяніраваў у адпаведнасці з ростам светапогляду пісьменніка. Адамовіч.
эвалюцыяні́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Кніжн. Прыхільнік эвалюцыянізму.
эвалюцыяністы́чны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Які мае адносіны да эвалюцыянізму, эвалюцыяніста, уласцівы ім. Эвалюцыяністычныя погляды. Эвалюцыяністычныя ідэі.