Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ферма́та, ‑ы, ДМ ‑маце, ж.

У музыцы — знак, які абазначае павелічэнне працягласці гуку або паўзы ў залежнасці ад характару твора, намераў і густу выканаўцы. // Павелічэнне гуку або паўзы пры выкананні, у адпаведнасці з такім знакам.

[Іт. fermata.]

ферме́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Рэчыва бялковай прыроды, якое сінтэзуецца ў клетках жывых арганізмаў і ў мільёны разоў паскарае хімічныя рэакцыі, уласцівыя жывому арганізму.

•••

Сычужны фермент — фермент страўнікавага соку маладых жвачных жывёл, які выклікае згортванне малака; сычужына.

[Ад лац. fermentum — дрожджы, закваска.]

ферментава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ферментаваць.

2. у знач. прым. Які падвергся ўздзеянню ферментацыі. Ферментаваны тытунь.

ферментава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да ферментаваць (у 2 знач.).

ферментава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

Спец.

1. Знаходзіцца ў стане ферментацыі.

2. што. Падвяргаць ферментацыі. Ферментаваць чайнае лісце.

ферментало́гія, ‑і, ж.

Раздзел біяхіміі, які вывучае ферменты.

[Ад лац. fermentum — дрожджы, закваска і грэч. logos — вучэнне.]

ферментаты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ферменту; з’яўляецца ферментам. Ферментатыўнае рэчыва. // Які праходзіць, адбываецца пад уздзеяннем ферменту. Ферментатыўныя працэсы.

ферментацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для ферментацыі. Ферментацыйны завод.

фермента́цыя, ‑і, ж.

Спец. Працэс браджэння. Ферментацыя тытуню.

[Ад лац. fermentare — выклікаць браджэнне.]

ферме́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ферменту. Ферментная рэакцыя.