ушмо́ргнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
Шморгаючы, уцягнуць, працягнуць у сярэдзіну чаго‑н.
ушмыгну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Разм. Хутка і непрыкметна ўвайсці. Коля, нарэшце, ушмыгнуў у хату, падышоў да маці, прашаптаў: — Яна нежывая? Марціновіч. У зямлянку ўшмыгнула Каця — у чорным крамным сачыку, нейкая на дзіва бледная, стомленая. Сачанка.
ушпі́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад ушпіліць (у 1 знач.).
ушпілі́цца, ушпілюся, ушпілішся, ушпіліцца; зак.
1. Зашпіліць на сабе адзенне.
2. перан. Разм. Моцна ўхапіцца, учапіцца за што‑н. Рукі.. [Патапчыка] моцна ўшпіліліся ў Алесеў каўнер і, здаецца, згубілі здольнасць разгінацца. Чарнышэвіч. [Зося:] — Вось, будзе вам сварыцца, а то за мяне ты гатовы яшчэ за чубкі ўшпіліцца. Гартны.
ушпілі́ць, ушпілю, ушпіліш, ушпіліць; зак., што.
1. Уваткнуўшы ў што‑н. (шпільку, прыколку і пад.), зашпіліць.
2. Разм. Сцебануць каго‑н. Ушпіліць разок пугай.
3. перан. Разм. Прабраць, пакрытыкаваць. І тут Антона не паслухалі. А каб ушпілілі як след, дык цяпер не лайдачыў бы той Галасок. Савіцкі. [Алесь] зірнуў на Раўбіча і вырашыў ушпіліць трохі і яму за тое, што вось даводзіцца ехаць вярх[ом] у блізкі свет. Караткевіч. // Даць спагнанне, пакараць. Раней, бывала, «стаўпы парадку» і кроку не ступяць, каб не наведаць яго [Марціна]; ніколі, бывала, не абыходзілася, каб на Марціна не склалі пратакола або не ўшпілілі штрафу. Машара.
ушпі́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да ушпіліцца.
ушпі́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да ушпіліць (у 1 знач.).
2. Разм. Густа ўкрываць чым‑н.
ушпіля́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад ушпіляць.
ушпіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
Разм. Густа ўкрыць чым‑н.
ушрубава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад ушрубаваць.