ільно... і льно... (
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: лён, ільняны, напрыклад:
ільно... і льно... (
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: лён, ільняны, напрыклад:
ільноапрацо́ўчы і льноапрацо́ўчы, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з апрацоўкай лёну, прызначаны для яе.
ільновалакно́ і льновалакно́, ‑а,
Валакно лёну.
ільнозаво́д і льнозаво́д, ‑а,
Завод па першапачатковай апрацоўцы лёну.
ільнокамба́йн і льнокамба́йн, ‑а,
Камбайн, які адначасова рве лён, абразае галоўкі і звязвае сцёблы ў снапкі.
ільнокамбіна́т і льнокамбіна́т, ‑а,
Прадпрыемства, якое займаецца апрацоўкай лёну, вытворчасцю льняных тканін і пастаўкай іх іншым прадпрыемствам.
ільномалата́рня і льномалата́рня, ‑і;
Машына для абмалоту лёну.
ільнопрадзі́льны і льнопрадзі́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для прадзення лёну.
ільнопраду́кцыя і льнопраду́кцыя, ‑і,
Сукупнасць прадуктаў, атрыманых пры вырошчванні і апрацоўцы лёну (ільнотраста, ільновалакно і інш.).
ільносало́мка і льносало́мка, ‑і,
Сцёблы лёну без галовак (пасля абмалоту).