драбната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж., зб.
Дробныя істоты, прадметы. Часта бывае так: у вас нічога не ловіцца або клюе адна драбната, а ваш сусед цягае адну за адной вялікіх плотак ці галаўнёў. Матрунёнак. / Пра дзяцей. — На руках у яе [ўдавы] засталося чацвёра дзяцей, усё драбната. Мележ.
драбнатва́ры, ‑ая, ‑ае.
З дробнымі рысамі твару, з дробным тварам. Вася — нізкарослы і драбнатвары хлапчук, з шустрым позіркам круглых вачэй. М. Ткачоў.
драбнашэ́рсны, ‑ая, ‑ае.
З кароткай шэрсцю, воўнай. Драбнашэрсныя авечкі.
драбне́йшы, ‑ая, ‑ае.
Выш. ст. да прым. дробны.
драбне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Станавіцца драбнейшым па велічыні, змяншацца ў памерах. Лес драбнее. □ Тройка між тым ад’язджала ўсё далей, драбнела і нарэшце зусім знікла. Лупсякоў. Дождж драбнеў, далёка над ракой успыхвалі чырвоныя, што ноччу, сполахі. Пташнікаў.
драбні́ца, ‑ы, ж.
Падрабязнасць, дэталь, дробязь (у 3 знач.). Хоць ведаў карту да драбніц, Шутаў выняў яе, пачаў углядацца ў жоўтыя звілістыя лініі вышынь, у павуціны дарог. Мележ. Апанасу ўспомнілася ва ўсіх драбніцах яго жыццё. Колас.
драбні́цца, дробніцца; незак.
1. Дзяліцца на больш дробныя часткі; драбіцца.
2. Зал. да драбніцы.
драбні́ць, драбню, дробніш, дробніць; незак., што.
1. Дзяліць на больш дробныя часткі; драбіць. Драбніць надзелы. □ — Я не схільны, таварыш Сініца, каб ты камандаваў атрадам, ды яшчэ такім маленькім, як у цябе. Нашто драбніць вашы сілы? Лынькоў.
2. Рабіць драбнейшым, часцейшым, чым звычайна. Яна была маленькая, Люся, толькі па плячо мне, і мне прыходзілася трошкі драбніць крок, каб ісці з ёй у нагу. Навуменка.
драбню́ткі, ‑ая, ‑ае.
Вельмі дробны. Драбнюткія каплі. Драбнюткія зярняткі маку.
драбо́к, ‑бка, м.
Крупінка якога‑н. цвёрдага рэчыва. Жанчына расшмаргнула завязку, узяла з торбачкі драбок солі, лізнула, панюхала. Хомчанка.