Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

двухвёславы, ‑ая, ‑ае.

З адной парай вёсел. Двухвёславая лодка.

двухво́кіс, ‑у, м.

Хімічнае злучэнне, у якім адзін атам якога‑н. элемента злучан з двума атамамі кіслароду. Двухвокіс азоту. Двухвокіс серы.

двухво́севы, ‑ая, ‑ае.

З дзвюма восямі. Двухвосевы вагон.

двухвуглякі́слы, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе дзве часткі вуглекіслаты. Двухвуглякіслая сода.

двухгадзі́нны, ‑ая, ‑ае.

Працягласцю ў дзве гадзіны. Двухгадзінная прамова. // Разм. Які прыбывае (адбывае) ў дзве гадзіны па раскладу (пра поезд, параход і пад.). Двухгадзінны аўтобус.

двухгадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Працягласцю ў два гады. Двухгадовая адсутнасць. Двухгадовае навучанне.

2. Узростам у два гады. Двухгадовае дзіця.

3. Які патрабуе для поўнага развіцця двух вегетацыйных перыядаў і адмірае пасля выспявання насення. Морква і капуста — двухгадовыя расліны.

двухгало́вы, ‑ая, ‑ае.

З дзвюма галовамі. Двухгаловы змей.

•••

Двухгаловы арол гл. арол.

двухгало́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які спяваецца на два галасы. Двухгалоснае спяванне. Двухгалосная песня.

2. Які з’яўляецца спалучэннем двух галосных гукаў у аднаскладовым вымаўленні; дыфтангічны. Двухгалосны гук.

двухгало́ссе, ‑я, н.

Сугучча двух галасоў.

двухгало́сы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і двухгалосны (у 1 знач.).