дваро́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да двара 1 (у 1, 2 знач.). Дваровы сабака. Дваровыя будынкі.
2. Узяты ў панскі двор для абслугоўвання памешчыка (аб прыгонных сялянах). Дваровыя людзі. □ Зосю «Мікалаішку» зналі.. многія дзецюкі з бліжэйшых к Сілцам вёсак, дробныя фальваркоўцы і дваровыя служачыя. Гартны. / у знач. наз. дваро́вы, ‑ага, м.; дваро́вая, ‑ай, ж. Сам [аканом] ехаць да .. [пана] баіцца. Надумаўся ён паслаць каго з дваровых. Якімовіч.
дварцо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дварца. Дварцовая плошча. Дварцовы парк.
•••
Дварцовы пераварот гл. пераварот.
двары́шча, ‑а, н.
Участак з хатай і дваровымі будынкамі. З дварышча толькі выйдзеш за такі — Вясельных скрыпак нават не чуваць. Танк.
дварэ́ц, ‑рца, м.
Будынак, які служыць жыллём і пастаянным месцазнаходжаннем цара, караля ці іншага кіраўніка дзяржавы, а таксама членаў іх сямей. Царскі дварэц. Каралеўскі дварэц. // Будынак, які вылучаецца пышнасцю, хараством, раскошай; палац. Мармуровыя дварцы Венецыі.
дварэ́цкі, ‑ага, м.
Старшы слуга ў панскім доме, які загадваў гаспадаркай і кіраваў прыслугай.
двацца́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Разм. Грашовы знак вартасцю ў дваццаць адзінак. Чалавек нядбала выцягнуў з кішэні пацёрты кашалёк і адлічыў пяць дваццатак. Бажко. // Назва розных прадметаў (аўтобус, тралейбус маршруту № 20 і пад.), якія нумаруюцца лічбай 20.
двацца́ты, ‑ая, ‑ае.
Ліч. парадк. да дваццаць. Дваццаты дзень. Дваццаты век. У дваццатых чыслах. Дваццатыя гады (ад 20 да 29 года кожнага стагоддзя).
дваццаці...
Першая састаўная частка складаных слоў; абазначае: 1) які мае дваццаць адзінак таго, што паказана ў другой частцы; напрыклад: дваццацігранны; 2) які складаецца з дваццаці адзінак або мерай у дваццаць якіх‑н. адзінак, напрыклад: дваццаціпавярховы, дваццацітонны.
дваццацігадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца дваццаць гадоў. Дваццацігадовая дружба.
2. Узростам у дваццаць гадоў. Дваццацігадовы юнак.
3. Які мае адносіны да дваццацігоддзя (у 2 знач.). Дваццацігадовы юбілей.
дваццаціго́ддзе, ‑я, н.
1. Прамежак часу ў дваццаць гадоў. Мінулае дваццацігоддзе.
2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося дваццаць гадоў таму назад. Адзначыць дваццацігоддзе з пачатку працоўнай дзейнасці.