Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дваро́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да двара ​1 (у 1, 2 знач.). Дваровы сабака. Дваровыя будынкі.

2. Узяты ў панскі двор для абслугоўвання памешчыка (аб прыгонных сялянах). Дваровыя людзі. □ Зосю «Мікалаішку» зналі.. многія дзецюкі з бліжэйшых к Сілцам вёсак, дробныя фальваркоўцы і дваровыя служачыя. Гартны. / у знач. наз. дваро́вы, ‑ага, м.; дваро́вая, ‑ай, ж. Сам [аканом] ехаць да .. [пана] баіцца. Надумаўся ён паслаць каго з дваровых. Якімовіч.

дварцо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дварца. Дварцовая плошча. Дварцовы парк.

•••

Дварцовы пераварот гл. пераварот.

двары́шча, ‑а, н.

Участак з хатай і дваровымі будынкамі. З дварышча толькі выйдзеш за такі — Вясельных скрыпак нават не чуваць. Танк.

дварэ́ц, ‑рца, м.

Будынак, які служыць жыллём і пастаянным месцазнаходжаннем цара, караля ці іншага кіраўніка дзяржавы, а таксама членаў іх сямей. Царскі дварэц. Каралеўскі дварэц. // Будынак, які вылучаецца пышнасцю, хараством, раскошай; палац. Мармуровыя дварцы Венецыі.

дварэ́цкі, ‑ага, м.

Старшы слуга ў панскім доме, які загадваў гаспадаркай і кіраваў прыслугай.

двацца́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Грашовы знак вартасцю ў дваццаць адзінак. Чалавек нядбала выцягнуў з кішэні пацёрты кашалёк і адлічыў пяць дваццатак. Бажко. // Назва розных прадметаў (аўтобус, тралейбус маршруту № 20 і пад.), якія нумаруюцца лічбай 20.

двацца́ты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да дваццаць. Дваццаты дзень. Дваццаты век. У дваццатых чыслах. Дваццатыя гады (ад 20 да 29 года кожнага стагоддзя).

дваццаці...

Першая састаўная частка складаных слоў; абазначае: 1) які мае дваццаць адзінак таго, што паказана ў другой частцы; напрыклад: дваццацігранны; 2) які складаецца з дваццаці адзінак або мерай у дваццаць якіх‑н. адзінак, напрыклад: дваццаціпавярховы, дваццацітонны.

дваццацігадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца дваццаць гадоў. Дваццацігадовая дружба.

2. Узростам у дваццаць гадоў. Дваццацігадовы юнак.

3. Які мае адносіны да дваццацігоддзя (у 2 знач.). Дваццацігадовы юбілей.

дваццаціго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу ў дваццаць гадоў. Мінулае дваццацігоддзе.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося дваццаць гадоў таму назад. Адзначыць дваццацігоддзе з пачатку працоўнай дзейнасці.