Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

керамзітабето́н, ‑у, м.

Лёгкі бетон, у якім запаўняльнікам з’яўляецца керамзіт.

керамзітабето́нны, ‑ая, ‑ае.

Выраблены з керамзітабетону. Керамзітабетонныя панелі.

керамзі́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да керамзіту. Керамзітавы завод. Керамзітавыя вырабы.

кера́мік, ‑а, м.

Спецыяліст па кераміцы, ганчарнай справе.

кера́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.

1. Ганчарная вытворчасці ганчарнае майстэрства. Развіццё керамікі.

2. зб. Ганчарныя вырабы. Павільён керамікі. Будаўнічая кераміка. Мастацкая кераміка.

3. Маса, з якой атрымліваюць такія вырабы.

[Грэч. keramikē.]

керамі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да керамікі. Керамічная вытворчасць. // Зроблены з керамікі (у 3 знач.). Керамічныя трубы. Керамічны посуд.

ке́ранка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Грашовы папяровы знак, які быў выпушчаны Часовым урадам Керанскага.

ке́раншчына, ‑ы, ж.

Палітыка контррэвалюцыйнага Часовага ўрада Керанскага пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.

кераты́т, ‑у, М ‑тыце, м.

Запаленне рагавой абалонкі вока.

[Ад грэч. kéras — рог.]

кераці́н, ‑у, м.

Бялковае рэчыва, якое змяшчае вялікую колькасць серы і з’яўляецца састаўной часткай эпідэрмісу скуры, ногцяў, валасоў і інш.

[Ад грэч. kéras — рог.]