кве́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Орган размнажэння ў пакрытанасенных раслін, які развіваецца з пупышкі (бутона) і складаецца з кветаножкі, кветаложа, чашачкі, вяночка, звычайна каляровага, тычынак і песціка (песцікаў). Апылкаванне кветак. □ Кветкі, якія згортвалі нанач свае пялёсткі, распусціліся, і вакол іх звінелі пчолы, бомкалі чмялі. Дайліда. // Гэта частка расліны разам са сцяблом. Букет палявых кветак.
2. Травяністая расліна, якая прыгожа і пахуча цвіце. Пакаёвыя кветкі. Садзіць кветкі.
•••
Жывыя кветкі — натуральныя, не штучныя кветкі.
кветкаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Той, хто займаецца кветкаводствам.
кветкаво́дства, ‑а, н.
Вырошчванне кветкава- і лісцева-дэкаратыўных раслін як галіна раслінаводства. Развіццё кветкаводства.
кветкаво́дчы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кветкаводства, звязаны з ім. Кветкаводчая гаспадарка. Кветкаводчая станцыя.
кве́ткавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кветкі. Кветкавая пупышка. Кветкавы пылок.
2. Прызначаны для кветак. Кветкавая аранжарэя.
3. Які мае органам размнажэння кветкі (у 1 знач.). Кветкавая расліна.
кветкае́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Спец. Жук, лічыцца якога харчуецца бутонамі і кветкамі раслін. Яблыневы кветкаед.
кве́тнік, ‑а, м.
Градка, клумба або агародчык, дзе растуць кветкі. Такога кветніка ва ўсёй вёсцы не знойдзеш: і цюльпаны, і півоні, і макі, і ружы, і вяргіні, і астры. Сіняўскі.
кве́тнікавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кветніка, з’яўляецца кветнікам. Кветнікавы ўчастак.
кве́цень, ‑і, ж., зб.
Кветкі (на дрэвах, раслінах, лузе і пад.). З горада на раку ветрык прыносіць пах мёду, пах духмянай ліпнёвай квецені — у Пінску цвіце ліпа. Сачанка. І правільна назвалі вёску Вішнякамі: не бывае той вясны, каб не хаваліся дамы ў белай квецені. Даніленка.
квіеты́зм, ‑у, м.
1. Містычнае, рэакцыйнае вучэнне, якое прапаведуе пакорлівасць, пасіўна-сузіральныя адносіны да жыцця.
2. Кніжн. Абыякавасць, пасіўныя адносіны да жыцця.
[Ад лац. quietus — спакойны.]