зачу́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., каго-што.
Абл. Пачуць. На золку Даніла выйшаў на двор і зачуў: як быццам грукаюць капыты на вуліцы. Лужанін.
зачха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пачаць часта чхаць. Горкі пыл, якога ён наглытаўся, непрыемна пяршыў у горле, і немец зачхаўся. Якімовіч.
зачха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць чхаць.
зачы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць чыкаць.
зачыкільга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць чыкільгаць. / Пайсці, кульгаючы, чыкільгаючы. [Аляксей] рашуча зачыкільгаў да акна. Карпаў.
зачыкільгі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць чыкільгікаць. // Пайсці, кульгаючы, чыкільгікаючы. Язэп зачыкільгікаў да дзвярэй. Асіпенка.
зачыкіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
Разм. Пачаць чыкіляць. // Пайсці, кульгаючы, чыкіляючы.
зачы́н, ‑у, м.
1. Разм. Пачатак чаго‑н., пачын. Язэп выцер пот. Зачын быў зроблены. Цяпер трэба было расставіць жанчын па дзялянцы. Асіпенка.
2. Пачатак песні, казкі, быліны, які характарызуецца своеасаблівым складам.
зачына́льнік, ‑а, м.
Той, хто пачынае якую‑н. справу; пачынальнік, заснавальнік. Скарына — зачынальнік усходнеславянскага кнігадрукавання. □ Карусь Каганец быў.. адным з першых зачынальнікаў палітычнай карыкатуры ў Беларусі. «Беларусь».