зачыта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Захапіўшыся чытаннем, забыцца на ўсё. — Не спіш, сын? — спыталася [Гравыльда] з першай хаты. — Агонь, бачу, гарыць. — Зачытаўся, цётка Грасыльда... Пташнікаў.
зачыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Прачытаць уголас, апавясціць сходу, пасяджэнню і пад. Зачытаць пісьмо. Зачытаць пастанову.
2. Разм. Прывесці ў неахайны выгляд працяглым або нядбайным карыстаннем (пра кнігу, газету і г. д.). Зачытаць кнігу.
зачы́тванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. зачытваць — зачытаць.
зачы́твацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да зачытацца.
2. Зал. да зачытваць.
зачы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зачытаць.
зачы́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад зачысціць.
зачышча́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да зачысціцца.
2. Зал. да зачышчаць.
зачышча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зачысціць.
зачэ́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Зрабіцца чэзлым; зачахнуць. Неяк ноччу прайшоў дождж, і ранкам яблыня, здавалася, акрыяла, ажыла... Неўзабаве яна зноў зачэзла, панурылася. М. Ткачоў.
зачэ́п, ‑а, м.
Прыстасаванне для зачэплівання. Зачэпы на гусеніцах трактара.