зачэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. зачэпліваць — зачапіць (у 1 знач.); дзеянне і стан паводле дзеясл. зачэплівацца — зачапіцца (у 1, 3 знач.).
2. Р мн. ‑пак. Разм. Прыстасаванне, якім што‑н. зачэпліваюць, якое што‑н. трымае; кручок.
3. перан.; Р мн. ‑пак. Разм. Прычына, падстава. І як ні стараўся Пракоп знайсці тут якую-небудзь нядбайнасць, упушчэнне, каб да чаго-небудзь прыдрацца, зачэпкі для .. прыдзіркі ён не знаходзіў. Колас. // Тое, да чаго можна прычапіцца, прыдрацца. [Гарлахвацкі:] Можа ў вашай біяграфіі ёсць якая-небудзь зачэпка.., якая магла паслужыць повадам для плётак. Крапіва.
зачэ́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад зачапіць.
зачэ́пліванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. зачэпліваць — зачапіць (у 1 знач.).
зачэ́плівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да зачапіцца.
2. Зал. да зачэпліваць.
зачэ́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зачапіць.
зачэ́пшчык, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца зачэпкай (у 1 знач.) чаго‑н.
зачэ́рнівацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да зачарніцца.
2. Зал. да зачэрніваць.
зачэ́рніваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зачарніць.
зачэ́рпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.
Разм. Тое, што і зачэрпнуць. Гарбачэня разагнуў асаку і хацеў пілоткай зачэрпаць вады, але там нават простым вокам льга было разгледзець нейкую машкару і пацяруху. Гурскі.