Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

зачэ́рпвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зачэрпнуцца, зачарпнуцца.

2. Зал. да зачэрпваць.

зачэ́рпваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зачэрпнуць, зачарпнуць.

зачэ́рпнуцца, ‑нецца і зачарпну́цца, ‑нецца; зак.

Разм. Набрацца пры чэрпанні (аб чым‑н. вадкім, сыпкім). Зачэрпнулася поўнае вядро вады. Зачарпнулася пяску ў чаравікі.

зачэ́рпнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нем, ‑неце і зачарпну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што і чаго.

1. Чэрпаючы, набраць чаго‑н., захапіць пэўную колькасць чаго‑н. Зачэрпнуць сачком рыбіну. □ Васіліна паднялася да бункера і, перагнуўшыся цераз борт, зачэрпнула жменю зерня. Хадкевіч. Сотнікаў зачэрпнуў жменяю снегу, пасмактаў. Быкаў.

2. Нечакана набраць (вады, пяску і пад.). Лодка хіснулася, зачарпнула вады, дзеці спалохана запішчэлі. Маўр.

3. перан. Узяць, прыдбаць што‑н., абагаціцца чым‑н. Зямля Беларусі, зялёныя долы! З крыніц тваіх чыстых пад шумнай вярбой Зачэрпнулі думы Купала і Колас. На кожнай сцяжынцы іх песня і голас... Броўка.

зачэ́рчвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да зачэрчваць.

зачэ́рчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зачарціць.

зачэ́саны,

гл. зачасаны.

зачэ́свацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зачасацца.

2. Зал. да зачэсваць ​1.

зачэ́сваць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зачасаць ​1.

зачэ́сваць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зачасаць ​2.

зашавялі́цца, ‑вялюся, ‑велішся, ‑валіцца; зак.

Пачаць шавяліцца. // Варухнуцца, шавяльнуцца. Маці зашавялілася на печы, зашавялілася і яшчэ раз, а потым пачала злазіць і вось ужо, запаліўшы газнічку, затупала ля печы. Лупсякоў.