Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

зашарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Разм. Пачаць шараваць.

зашаране́лы, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты шэранню; заінелы. Ледзь зашаранелыя, лісты шапацелі пад нагамі і не давалі глыбока правальвацца ў набраклым вадою балоце. Федасеенка.

зашаране́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Пакрыцца шэранню; заінець. Дрэвы зашаранелі.

зашарахце́ць, ‑хчу, ‑хціш, ‑хціць; зак.

Разм. Пачаць шарахцець.

заша́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць шаркаць. // Прашаркаць. Зашаркалі хуткія крокі, і праз момант яму [Лемяшэвічу] адчынілі. Шамякін.

зашархаце́ць, ‑ціць; зак.

Разм. Пачаць шархацець. // Прашархацець. Зашархацела за плотам, падышоў другі паставы. Пестрак.

заша́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Разм. Пачаць шарыць.

зашарэ́цца, ‑эецца; зак.

Разм. Тое, што і зашарэць.

зашарэ́ць, ‑эе; зак.

Разм.

1. Вылучыцца сваім шэрым колерам, паказацца (пра што‑н. шэрае). Дрэвы пачалі радзець, між стваламі зашарэла паласа берага. Мележ.

2. Пачаць шарэць; стаць шэрым. [Ліза] не заўважала, як зашарэла ноч і неба на ўсходзе пабялела. Чорны. // безас. Аб наступленні паўзмроку. Надвячоркам, як ужо добра зашарэла.., Галілей борздзенька саскочыў з печы. Зарэцкі.

заша́стаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць шастаць. // Шаснуць, прашастаць. Кусты зашасталі, і ўсё сціхла. Якімовіч.