зашкрэ́бці, ‑шкрабу, ‑шкрабеш, ‑шкраба; ‑шкрабём, ‑шкрабяце; зак.
Пачаць шкрэбці.
зашлёпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць шлёпаць. // Пайсці, паехаць шлёпаючы. Язэп устаў з пасцелі, босымі нагамі зашлёпаў да парога. Пянкрат.
зашліфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак., што.
Спец. Зрабіць вельмі гладкім або ліквідаваць якую‑н. няроўнасць шліфоўкай. Зашліфаваць краі дэталі.
зашліфо́ўванне, ‑я, н.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зашліфоўваць.
зашліфо́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да зашліфоўваць.
зашліфо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зашліфаваць.
зашліфо́ўка, ‑і, ДМ ‑фоўцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. зашліфоўваць — зашліфаваць.
зашмальцава́цца, ‑цуецца; зак.
Запэцкацца да бляску чым‑н. тлустым пры працяглым або неахайным карыстанні. Калені штаноў зашмальцаваліся. □ Паперы ад часу вельмі звільгатнелі, зашмальцаваліся. Гарэцкі.
зашмальцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.
Запэцкаць да бляску, працягла або неахайна карыстаючыся. Зашмальцаваць камбінезон. Зашмальцаваць вокладку кнігі.
зашмальцо́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да зашмальцавацца.
2. Зал. да зашмальцоўваць.