зача́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад зачаць.
зача́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць чаўкаць.
зача́ўраць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Зачахнуць, змарнець. Зусім зачаўраў чалавек, аб’ехаў — што шкілет. Пташнікаў.
зачахлёны, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты чахлом. Над верхавінкамі маладых сасонак выразна чарнеюць сілуэты зачахлёных ракет. Жычка.
зачахлі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Пакрыць чахлом. Зачахліць гарматы. □ Ложкі, крэслы — усе хатнія рэчы Зачахліў [сусед], каб сынам зберагчы. Калачынскі.
зача́хлы, ‑ая, ‑ае.
Змарнелы, хваравіты. Зачахлы чалавек. // Які зачах, слаба расце; завялы. Тут, сярод абымшэлых каржакаватых сосен, пахіленых і зачахлых на гэтай выспе, вісела цішыня. Пташнікаў.
зачахля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да зачахліць.
зача́хнуць, ‑чахну, ‑чахнеш, ‑чахне; пр. зачах, ‑ла; зак.
Змарнець, заняпасці (ад хваробы, гора і пад.). Зачахнуць у няволі. □ — Што ты, бедная дзяўчынка, Тут павісла на крыжы? Ты зачахнеш, Кацярынка, Як былінка на мяжы. Броўка. // Спыніць рост, развіццё; звяць, засохнуць (пра расліны). Калі дрэўца перасаджваюць у новы грунт, дык і яно патрабуе стараннага догляду і дапамогі. Інакш можа зачахнуць або і зусім загінуць. Машара.
зача́цца 1, ‑чнецца; пр. зачаўся, ‑лася, ‑лося; зак.
Уст. Зарадзіцца ў лоне маці.
зача́цца 2, ‑чнецца; пр. зачаўся, ‑лася, ‑лося; зак.
Разм. Пачацца. Зачаўся дзень, клапотны, гаманлівы. Колас.
зача́цце, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. зачаць 1; апладненне, пачатак цяжарнасці. О таямніца таямніц — зачацце травінкі кволай, звера, чалавека! Рудкоўскі.