Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

зача́ць ​1, ‑чну, ‑чнеш, ‑чне; ‑чнём, ‑чняце; пр. зачаў, ‑ла, ‑ло; зак., каго.

Уст. Зарадзіць, даць пачатак жыцця каму‑н. Зачаць дзіця.

зача́ць ​2, ‑чну, ‑чнеш, ‑чне; ‑чнём, ‑чняце; пр. зачаў, ‑ла, ‑ло; зак., што.

Разм. Пачаць, прыступіць да чаго‑н. Зачаць гаворку. □ І вось дзесь блізка, перш нясмела Зайграў глушэц і абарваўся Ды зноў зачаў, разбалбатаўся. Колас.

зачвя́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць чвякаць.

зачмуры́ць, ‑чмуру, ‑чмурыш, ‑чмурыць; зак., каго-што.

Разм. Задурыць, затлуміць. Зачмурыць галаву.

зачмуці́ць, ‑чмучу, ‑чмуціш, ‑чмуціць; зак., каго-што.

Разм. Увесці ў зман, задурыць галаву каму‑н. [Бабка:] — Не зводзь, стары дурань, з тропу малога. Хлопцу галаву зачмуціш паравозамі сваімі. Шынклер.

зачмы́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць чмыхаць.

зачмя́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць чмякаць.

зачо́с ​1, ‑у, м.

Размяшчэнне валасоў, зачасаных грэбенем у якім‑н. напрамку. Піўтэрле высокі, статны. Вузкі, досыць прыемны твар, з гарбінкай нос, русявыя, з прыгожым зачосам валасы. Навуменка.

зачо́с ​2, ‑а, м.

Зачасанае, счасанае месца на ствале дрэва, бервяне і пад.; залысіна, пралысіна. Зрабіць зачос на бервяне.

зачу́млены, ‑ая, ‑ае.

Заражаны чумой. Зачумленае месца. Зачумленая жывёла. / у знач. наз. зачу́млены, ‑ага, м.; зачу́мленая, ‑ай, ж. [Валодзя] нахіліўся да дзяўчыны, відаць, намерваючыся ўзяць яе за руку, але Ларыса адхінулася ад яго, як ад зачумленага. Даніленка.

зачу́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць чухацца.

зачу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць чухаць.