Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

зачарне́ць, ‑ее; зак.

1. Вылучыцца сваім чорным колерам, паказацца (пра што‑н. чорнае). Мінулі дробны лес, і перад .. [Стафанковічамі] зачарнела вёска. Чорны.

2. Пачаць чарнець; стаць чорным. Зачарнела і запахла на полі ралля. Скрыган.

зачарні́цца, ‑чэрніцца; зак.

Замазацца, зафарбавацца чорным. Шкло ў лямпе зачарнілася. Папера зачарнілася ад капіркі.

зачарні́ць, ‑чарню, ‑чэрніш, ‑чэрніць; зак., што.

Замазаць, зафарбаваць чорным. Зачарніў неба просінь Дым, узняўшыся стогам. Нядзведскі.

зачарня́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да зачарніцца.

2. Зал. да зачарняць.

зачарня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да зачарніць.

зачаро́ваны,

гл. зачараваны.

зачаро́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зачаравацца.

2. Зал. да зачароўваць.

зачаро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зачараваць.

зачарпну́цца,

гл. зачэрпнуцца.

зачарпну́ць,

гл. зачэрпнуць.