заця́цца, затнуся, затнешся, затнецца; затнёмся, затняцеся; пр. зацяўся, ‑лася, ‑лося; зак.
1. Заўпарціцца, уперціся. [Янка] зацяўся як камень і маўчыць. Дамашэвіч. [Саўка] зацяўся і ўпарта адмаўляў, што бачыўся з паўстанцамі і гаварыў з імі. Колас.
2. Затаіць у сабе свае думкі, пачуцці. Зацяўся хлопец, сціснуў зубы, Каб сэрца болі заглушыць. Колас. // Затаіць злосць на каго‑н. З таго моманту, як у [Васілёва] сэрца запала падазронасць на Аўгінню.., ён зацяўся на яе. Колас.
заця́ць, затну, затнеш, затне; затнём, затняце; пр. зацяў, ‑ла, ‑ло; зак., што.
1. Заціснуць, сцяць. Зацяць зубы. Зацяць вусны. □ Маці будзіць жаць, Але сон зацяў твае павекі... Глебка. // перан. Затаіць у сабе, у душы. Відавочна было, што пытанне гэтае, аб якім з самага пачатку ўсе думалі, турбаваліся.., прымусіла цяпер усіх зацяць у душы балючы, трывожны сум. Быкаў. // перан. Прыпыніць, сцішыць, зрабіць нячутным (дыханне). Іван зацяў дыханне, стараючыся як найлепей пацэліць, і, трошкі не падпусціўшы сабаку да каменя, стрэліў. Быкаў.
2. Пазбавіць магчымасці дыхаць, гаварыць. Увайшоўшы ў бацькаў пакой, .. [Сашка] не выгаварыў ні слова, быццам паралюш зацяў яму мову. Чорны. / у безас. ужыв. Вада была такая халодная, што ў Ніны зацяло дыханне. Мележ. // безас. Разм. Адняць мову, голас. Бабы змоўклі адразу, як зацяло ім. Чорны.
•••
Няма за што рук (рукі) зацяць (зачапіць) — нічога няма, няма чым заняцца. [Сярмяжка:] — Паглядзеў я, хлопча, што сумна табе, няма за што рукі зацяць. Дадзіёмаў.
зацячы́, ‑цячэ; пр. зацёк, ‑цякла, ‑ло; зак.
1. Трапіць, валіцца куды‑н. (пра што‑н. вадкае, цякучае). Вада зацякла за каўнер.
2. Намокнуць, праняцца чым‑н. вадкім, цякучым. Сцяна зацякла. Столь зацякла. // Запомніцца, напіцца (кроўю). Рана зацякла кроўю.
3. Анямець ад парушэння кровазвароту (пра часткі цела). — Змірышся, — думаў бай, — зацякуць ад скураных рамянёў рукі і ногі, сама папросішся... Даніленка. // Апухнуць, ацячы. Вока зацякло. Вывіхнутая нага зацякла.
зачадзі́ць 1, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
Разм. Напоўнілі, чадам, дымам; задыміць.
зачадзі́ць 2, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
Разм. Пачаць чадзіць.
зачака́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Вельмі доўга чакаць; стаміцца ад доўгага чакання. — Нарэшце! — сказаў Сцяпан Ягоравіч, калі машына спынілася ля пад’езда. — Мы з Лёнькам зачакаліся. Корбан. Маці зачакалася нас — гэта ж тры дні не былі дома. Масарэнка.
зача́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад зачапіць.
зача́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Спец. Замацаваць, прывязаць канатам, ланцугом і пад. (судна, плыт і пад.). Шлюпку [матросы] выцягнулі на сушу, зачалілі за камень і пачалі распранацца. Кузьменка купацца не захацеў. Хомчанка.
зача́львацца, ‑аецца; незак.
Зал. да зачальваць.
зача́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зачапіць.