зацяня́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да зацяняць.
зацяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да зацяніць.
зацяру́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад зацерушыць 1.
зацяру́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да зацерушыцца.
2. Зал. да зацярушваць.
зацяру́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зацерушыць 1.
заця́тасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан зацятага. А на твары [Валі] як застыла, так і не раставала зацятасць і злосць. Адамчык. [Лес] стаяў суровы і сур’ёзны ў сваёй зімовай зацятасці. Навуменка.
заця́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зацяць (у 1 знач.).
2. у знач. прым. Упарты, настойлівы, які патрабуе вытрымкі, сілы. Зацятая барацьба. Зацяты бой. Зацятая спрэчка. □ Пачалося зацятае спаборніцтва трох упартых, моцных характараў. Шамякін. // Упарты, працяглы. Зацятая варожасць. Зацяты боль.
3. у знач. прым. Які тоіць, захоўвае ў сабе свае думкі, пачуцці; скрытны. Бабіч, гэты ціхі, лагодны чалавек, які ўмее так добра слухаць, цяпер строгі і зацяты. Колас. Веньяміну хацелася б быць гордым і зацятым. Навуменка. // Напружаны, насцярожаны, затоены. У зацятай маўклівасці замерла вёска. Мала з якой хаты не было чалавека ў партызанах. Асіпенка.
4. у знач. прым. Вельмі адданы, верны чаму‑н.; заўзяты. Зацяты балельшчык. □ Барташэвіч злосна бліскаў на мяне вачыма, быццам я быў яго даўні і зацяты вораг. Сабаленка.