зацю́каць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм.
1. Забіць ударамі.
2. перан. Давесці да атупення; затукаць. Зацюкаць чалавека.
зацю́каць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць цюкаць.
зацюко́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да зацюкоўваць.
зацюко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зацюкаваць.
зацяга́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зацягаць.
2. у знач. прым. Змучаны працяглай цяжкай працай. Сяляне галоднай Хеўсурэтыі.. скакалі па вуліцах Тбілісі на зацяганых плячах. Самуйлёнак.
3. у знач. прым. Пашарпаны, заношаны. Увесь потны, у зацяганым сінім плашчы і кірзавых ботах, .. [Ігнат Апанасавіч] вяртаўся з калектыўнага саду. Паслядовіч. // перан. Апошлены, збіты. Зацяганы выраз. Зацяганыя словы.
зацяга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм.
1. Замарыцца ад доўгай хады; захадзіцца. Якаў адчуў, што дарэшты зацягаўся: не насілі ногі. Чарнышэвіч.
2. Пашарпацца, занасіцца ад працяглага выкарыстання. Вопратка зацягалася.
зацяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм.
1. Змучыць, стаміць, водзячы з месца на месца або прымушаючы прыходзіць куды‑н. — Праз цябе яны і мяне зацягалі па допытах. Крапіва.
2. Занасіць, пашарпаць пры працяглым выкарыстанні. Зацягаць адзежу. // перан. Часта карыстаючыся, апошліць, зрабіць збітым, трывіяльным. Песня, якую не зацягала, не затаптала казарма, народная песня, якая вышэй за ўсе войны, — гучыць пераможным маршам. Брыль.
заця́гванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. зацягваць 1 — зацягнуць 1 (у 3, 4,6, 9 знач.).
заця́гвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да зацягнуцца.
2. Зал. да зацягваць.
заця́гваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зацягнуць 1.
заця́гваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зацягнуць 2.
заця́гнуты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад зацягнуць 1.