я́ры, ‑ая, ‑ае.
1. Азлоблены, гнеўны, раз’юшаны.
2. Празмерны ў сваім праяўленні; вельмі моцны.
3. Поўнасцю адданы чаму‑н. (якой‑н. справе, занятку і пад.).
я́ры, ‑ая, ‑ае.
1. Азлоблены, гнеўны, раз’юшаны.
2. Празмерны ў сваім праяўленні; вельмі моцны.
3. Поўнасцю адданы чаму‑н. (якой‑н. справе, занятку і пад.).
ярына́, ‑ы,
Аднагадовая сельскагаспадарчая культура, якая высяваецца і прарастае вясной і дае ўраджай восенню таго ж года.
я́рыстасць, ‑і,
Уласцівасць ярыстага.
я́рысты, ‑ая, ‑ае.
З вялікай колькасцю яроў, перасечаны ярамі (пра мясцовасць).
я́рыца, ‑ы,
Яравое жыта.
ярэ́мны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ярма.
•••
яр-мядзя́нка, яры-мядзянкі,
Зялёная фарба, якая атрымліваецца ў выніку акіслення медзі.
яса́к, ‑у,
1. Падатак у Рускай дзяржаве, які збіралі на карысць казны з народаў Паволжа і Сібіры.
2.
[Ад цюрк. jasaq — падатак, даніна.]
ясака́р, ‑а і ‑у,
1. ‑а. Вялікае дрэва сямейства вярбовых з цёмна-шэрай карой, разнавіднасць таполі; чорная таполя.
2. ‑у;
ясака́рнік, ‑у,
Зараснік ясакару.