казіне́т, ‑у,
Від (даўнейшай) тоўстай баваўнянай або паўшарсцяной тканіны для верхняга адзення.
[Ням. Kasinett.]
казіне́т, ‑у,
Від (даўнейшай) тоўстай баваўнянай або паўшарсцяной тканіны для верхняга адзення.
[Ням. Kasinett.]
казіне́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да казінету.
казі́нец, ‑нцу,
Скрыўленне ў каленях пярэдніх ног каня, прыроджанае або траўматычнае.
казіно́,
У буржуазных краінах — загарадны ігральны дом або рэстаран з эстрадай.
[іт. casino.]
казі́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да казы (у 1 знач.), належыць ёй.
•••
ка́зка, ‑і,
1. Апавядальны твор вуснай народнай творчасці або літаратурны твор аб выдуманых падзеях, нярэдка з удзелам чарадзейнай, фантастычнай сілы.
2. Што‑н. выдуманае, нерэальнае; байка 1 (у 2 знач.).
•••
казлабаро́д, ‑у,
Двух- або шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных пераважна з жоўтымі кветкамі.
казлано́гі, ‑ая, ‑ае.
З нагамі, падобнымі на казліныя.
казлі́на, ‑ы,
Казліная шкура (вырабленая або нявырабленая).
казлі́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да казла.