Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

агнямётны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да агнямётаў. Агнямётная зброя.

агнястрэ́льны, ‑ая, ‑ае.

У выразах: агнястрэльная зброя гл. зброя; агнястрэльная рана гл. рана; агнястрэльныя прыпасы гл. прыпас.

агняцве́т, ‑у, М ‑цвеце, м.

1. Тое, што і братаўка.

2. Агульная назва дарагіх камянёў.

аго́йтацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Прывыкнуць да чаго‑н., асвойтацца. Каменнаму трэба быць, каб жыць у сям’і Верамейчыкаў.. Ды агойталася [Зося] ужо трохі за колькі год, прывыкла да грызні. Крапіва.

аго́ленасць, ‑і, ж.

Уласцівасць аголенага (у 2 знач.).

аго́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад агаліць.

2. у знач. прым. Без адзення; голы. Сумны, паніклы і ў той жа час суровы ў сваім маўчанні, з аголенай галавой,.. [вайсковец] доўга аглядаў запусцелае селішча. Ракітны. // Пазбаўлены покрыва. Аголенае карэнне дрэў. // Пазбаўлены верхняга слоя; бачны, не прыкрым. Аголеныя горныя пароды. // Пазбаўлены расліннасці (пра мясцовасць). Неба абложанае нізкімі хмарамі, здавалася, усё цяжэй навісла над аголенай зямлёй. Колас.

3. у знач. прым. Выняты з ножнаў. Казакі з аголенымі шаблямі, з гіканнем праімчаліся паўз яго [Юткевіча]. Мікуліч.

4. перан.; у знач. прым. Відавочны па сваёй сутнасці, непрыкрыты. Аголены цынізм. Аголеная праўда.

аго́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. агольваць — агаліць (у 1, 2, 4 знач.).

аго́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да агаліцца.

аго́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да агаліць.

аго́нія, ‑і, ж.

Перадсмяротны стан арганізма, кананне. Вепр дзіка рохкнуў, выскачыў з рову і ўпаў на снег з разарваным жыватом і з выпаўшымі вантробамі, б’ючыся ў страшнай перадсмяротнай агоніі. Колас.

[Грэч. agōnia — змаганне.]