Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аграба́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. аграбаць — агрэбці.

аграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да агрэбці.

агра́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.

1. Сілай адабраць у каго‑н. маёмасць, грошы; абрабаваць. Разам з тым [Гамыра] займаўся і бандыцтвам, выходзячы на дарогу. Аграбіў аднаго доктара, падманам заклікаўшы яго да «хворага». Колас. // Выкрасці чужую маёмасць. Аграбіць кватэру, магазін.

2. Забраць, абрабаваць паборамі; абабраць.

3. перан. Пазбавіць духоўных сіл; апустошыць.

аграбле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. аграбіць.

агра́блены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аграбіць.

аграго́рад, ‑а, М ‑дзе, м.

Вялікі сельскі населены пункт, які пабудаваны па тыпу горада і які з’яўляецца цэнтрам буйной вытворчай сельскагаспадарчай адзінкі. — Памятаеш, — з задавальненнем успамінае.. [Міхал], — як былі загаварылі ў нас пра будаўніцтва аграгарадоў. Васілевіч.

агракліматало́гія, ‑і, ж.

Раздзел кліматалогіі, які вывучае клімат як фактар сельскагаспадарчай вытворчасці.

агракульту́ра, ‑ы, ж.

Сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне культуры земляробства.

агракульту́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да агракультуры. Агракультурныя мерапрыемствы.

агралесамеліярацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з агралесамеліярацыяй. Агралесамеліярацыйныя мерапрыемствы.