Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аграма́дны, ‑ая, ‑ае.

Незвычайна вялікі. Над будынкам вакзала калыхаўся аграмадны чырвоны сцяг. Лынькоў. Туман насунуўся разам з адлігай з захаду і за тыдзень з’еў аграмадныя гурбы снегу. Алешка.

аграмеліярацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аграмеліярацыі.

аграмеліяра́цыя, ‑і, ж.

Сістэма асушальных або арашальных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне ўрадлівасці глебы.

агранамі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аграноміі. Агранамічная навука.

агра́нены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аграніць.

аграні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Механічным спосабам зрабіць на чым‑н. (камені, шкле) грані, канты.

аграно́м, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне аграноміі; арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці. Участковы аграном. Аграном-палявод.

[Грэч. agros — поле і nomos — закон.]

аграно́мія, ‑і, ж.

Навука пра земляробства.

[Грэч. agronomia.]

агра́ньванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. аграньваць — аграніць.

агра́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае, што.

Незак. да аграніць.