аглюціна́цыя, ‑і, ж.
Спец.
1. Склейванне ў камячкі бактэрый, чырвоных крывяных цельцаў і інш. мікраарганізмаў пры ўздзеянні на іх імуннай сывараткі.
2. З’ява, уласцівая граматычнаму ладу мангольскіх, цюркскіх, фіна-угорскіх і інш. моў, паводле якой граматычныя адносіны (склон, лік і г. д.) вызначаюцца з дапамогай далучэння адназначных стандартных афіксаў да нязменных асноў або каранёў.
[Лац. agglutinatio — склейванне.]
агля́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. агледзець (у 1 знач.).
2. Абследаванне якога‑н. аб’екта для выяўлення або праверкі яго стану. Тэхнічны агляд. Медыцынскі агляд.
3. Афіцыйнае інспектаванне войск камандаваннем на парадзе.
4. Грамадская праверка, наказ чаго‑н. Рэспубліканскі агляд мастацкай самадзейнасці.
5. Кароткае паведамленне пра з’явы, падзеі, факты, якім‑н. чынам звязаныя паміж сабою. Міжнародны агляд. Агляд творчасці пісьменніка. Агляд газет.
агля́давы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да агляду у (2 знач.).
агляда́льнік, ‑а, м.
Аўтар газетнага, часопіснага і інш. агляду навін за пэўны час. Спартыўны аглядальнік. Міжнародны аглядальнік.
агляда́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. аглядаць — агледзець (у 1 знач.).
агляда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да аглянуцца (у 1 знач.).
2. Зал. да аглядаць.
агляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да агледзець.
агля́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да аглянуцца. Ішла.. [жанчына] чамусьці крадком і ўвесь час аглядвалася. Якімовіч.
2. Зал. да аглядваць.
агля́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да агледзець (у 1, 2 і 4 знач.).
агля́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. аглядацца — агледзецца (у 1–2 знач.), аглянуцца (у 1–2 знач.).
2. Асцярожныя, баязлівыя адносіны ў дзеяннях; асцярога. [Вера:] — У гэтых словах — уся наша Таня, з яе аглядкамі на заўтра. Машара.
•••
Без аглядкі (бегчы, імчацца, дзейнічаць і пад.) — а) бегчы вельмі хутка, з усіх сіл, не аглядваючыся. Алесь без вопраткі і босы Бяжыць у снег, праставалосы, За хлеў ён чэша без аглядкі: — А во яны! а во «начаткі»! Колас; б) рабіць што‑н. рашуча, не вагаючыся; в) рабіць што‑н. бесклапотна, не звяртаючы ўвагі ні на што.
З аглядкай — асцярожна, прадбачліва; прыглядаючыся да другіх.