абва́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абваліць.
абва́лісты, ‑ая, ‑ае.
Які лёгка абвальваецца. Абвалісты бераг.
абвалі́цца, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.
Абрынуцца, разбурыцца, паваліцца. Столь абвалілася. □ Толькі жанчыны прайшлі, як абвалілася сцяна і загарадзіла вузкі завулак. Гурскі. // Адарвацца, абсыпацца. Са сцен абваліўся тынк.
абвалі́ць, ‑валю, ‑валіш, ‑валіць; зак.
1. Абурыць што‑н. Абваліць склеп. Абваліць вугальны пласт. Абваліць падмыты вадою бераг.
2. Паваліць каго‑, што‑н. Абваліць дрэва. // Адолець у барацьбе. Тады меншы сын азвярэла кінуўся на брата, схапіў яго за грудзі і абваліў на падлогу. Галавач.
абва́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.
1. Тое, што і абвальванне. У тунэлі скончылася абвалка пароды.
2. Спец. Аддзяленне мяса ад касцей. Абвалка мясной тушы.
абвало́ўванне, ‑я, н.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвалоўваць — абвалаваць.
абвало́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да абвалоўваць.
абвало́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абвалаваць.
абва́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвальваць — абваліць, абвальвацца — абваліцца.
абва́львацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да абваліцца.
2. Зал. да абвальваць.