Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абвалава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абвалаваць.

абвалава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., што.

Спец. Насыпаць вал вакол або ўздоўж чаго‑н., каб засцерагчы што‑н. ад паводкі і інш.

абвалака́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвалакаць — абвалачы, абвалакацца — абвалачыся.

абвалака́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да абвалачыся.

абвалака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абвалачы.

абвала́кванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвалакваць — абвалачы.

абвала́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да абвалачыся.

абвала́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абвалачы.

абвалачы́, ‑лаку, ‑лачэш, ‑лачэ; ‑лачом, ‑лачаце; пр. абвалок, ‑лакла, ‑лакло; зак., каго-што.

1. Ахутаць, накрыць сабой з усіх бакоў, зацягнуць. Хмары абвалаклі неба.

2. Працягнуць, правалачы каго‑, што‑н. вакол чаго‑н.

абвалачы́ся, ‑лакуся, ‑лачэшся, ‑лачацца; пр. абвалокся, ‑лаклася, ‑лаклося; зак.

Ахутацца, накрыцца, зацягнуцца чым‑н. Даліна абвалаклася туманам.