Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

дапамо́га, ‑і, ДМ ‑мозе, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дапамагаць — дапамагчы; садзейнічанне, падтрымка ў чым‑н. Баец апусціў аўтамат і паспяшыў Пракопу на дапамогу. Якімовіч. З суседняй вёскі амаль штодня прыходзіць старэйшая дачка і просіць ад бацькі дапамогі: то накасіць сена, то хлеб абмалаціць. Шамякін. // Матэрыяльная падтрымка. Грашовая дапамога. // Садзейнічанне ў лячэнні, у палягчэнні пакут. Медыцынская дапамога.

•••

Выхадная дапамога — грашовая сума, што па савецкаму заканадаўству выплачваецца аднаразова рабочаму ці служачаму, якога звальняюць.

Карэта хуткай дапамогі гл. карэта.

Першая дапамога — дапамога, якая аказваецца хвораму ці пацярпеўшаму ад якога‑н. няшчаснага выпадку да прыходу доктара.

Хуткая дапамога — а) медыка-санітарная арганізацыя, якая аказвае першую медыцынскую дапамогу ў неабходных выпадках, а таксама перавозіць хворых у лячэбныя ўстановы; б) аўтамабіль, на якім ажыццяўляецца такая перавозка.

Падаць (працягнуць) руку дапамогі каму гл. падаць.

Пры дапамозе чаго — выкарыстаўшы што‑н.

дапамо́жнік, ‑а, м.

Кніга, прылада, карта і пад., якія выкарыстоўваюцца пры навучанні чаму‑н. Наглядныя дапаможнікі. Вучэбны дапаможнік.

дапамо́жны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для дапамогі каму‑н., чаму‑н.; падсобны. Дапаможны матэрыял. Дапаможны цэх. Дапаможная літаратура.

дапа́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да дапарыцца.

2. Зал. да дапарваць.

дапа́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дапарыць.

дапаро́ць, ‑пару, ‑пораш, ‑пора; зак., што.

Разм. Скончыць распорванне чаго‑н.; распароць да пэўнага месца. Дапароць плацце.

дапа́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. Скончыць парыцца (у 1 знач.); сварыцца. Бульба дапарылася.

2. Скончыць парыцца (у 3 знач.); папарыцца (у лазні).

3. Доўга парачыся (у лазні), дайсці да непрыемных вынікаў.

дапа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Скончыць парыць; спарыць, папарыць поўнасцю.

дапасава́нне, ‑я, н.

Від сінтаксічнай сувязі, пры якой залежнае слова ставіцца ў тым жа родзе, ліку, склоне або асобе, у якім стаіць галоўнае слова (напрыклад: новы дом, новага дома, новая хата, новыя дамы, хаты; я іду, ты ідзеш).

дапасава́ны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны граматычнай сувяззю дапасавання. Дапасаванае азначэнне.